Дыян Касій
Дыян Касій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-грэч.: Δίων ὁ Κάσσιος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 155 і не пазней за 164 |
||||||
Смерць |
каля 235[3][4]
|
||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Lucius Claudius Cassius Dio Cocceianus | ||||||
Бацька | Касій Апраніян[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ды́ян Ка́сій Какцеа́н (грэч. Δίων Κάσσιος, лац.: Lucius Claudius Cassius Dio Cocceianus; 155 — 235) — рымскі консул і гісторык грэчаскага паходжання, аўтар часта цытуемай «Рымскай гісторыі» («Роμαικη», лац.: «Historia Romana») у 80 кнігах, якія ахопліваюць гісторыю ад заснавання горада да часоў Аляксандра Севера.
Яго бацька, Касій Апраніян, быў пры Марку Аўрэліі намеснікам Далмацыі і Кілікіі. Дыян нарадзіўся ў Нікеі (Віфінія) і пасля атрымання рытарычнай адукацыі пачаў у 180 г. службовую кар'еру. Ён быў сенатарам, прэтарам, консулам (двойчы, разам з Аляксандрам Северам). Затым Дыян аддаліўся ад грамадскіх спраў і з'ехаў на радзіму ў Віфінію.
Дыян працаваў над «Гісторыяй» 22 года. Стыль Дыяна — рытарычны, манера выкладу — ясная і простая, але, напрыклад, у апісанні бітвы пры Карах некаторыя аддаюць перавагу Плутарху. На «Рымскую гісторыю» абапіраліся гісторык Яўстахій з Эпіфаніі (VI ст.), Іаан Антыяхійскі (VII ст.).
Сачыненне Дыяна захавалася не цалкам, але ў значнай частцы. Ад першых 35 кніг (якія апавядалі пра перыяд ад заснавання Рыма да 69 гады да н. э.) дайшлі малаважныя фрагменты і скарочаны пераказ у візантыйскага гісторыка Занары. Кнігі XXXVI—LIV, якія адносяцца да 69-10 гг. да н. э., захаваліся цалкам, а кнігі LV-LX (9 год да н. э. — 46 год н. э.) — з некаторымі лакунамі. Ад апошніх 20 кніг захаваліся значныя фрагменты. Утрыманне шэрагу заключных кніг пераказаў візантыйскі пісьменнік Ксіфілін.
Існуе поўны англійскі пераклад працы Дыяна Касія, апублікаваны ў «Loeb Classical Library».
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст і англійскі пераклад:
- У серыі «Loeb classical library» сачыненне выдадзена ў 9 тамах (№ 32, 37, 53, 66, 82, 83, 175, 176, 177)
Французскі пераклад:
- У серыі «Collection Budé» пачата выданне: апублікаваны 4 тамы (кн. 41-42, 45-46, 48-51)
Зноскі
- ↑ Дион, Кассий // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1910. — Т. 7. — С. 256–257.
- ↑ Любкер Ф. Dio // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 403–404.
- ↑ Dion Cassius 0155?-0235? // Isidore — ISSN 2271-3816 Праверана 31 снежня 2020.
- ↑ Dio Cassius // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 31 снежня 2020.
- ↑ Dió Cassi // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968. Праверана 31 снежня 2020.
- ↑ ДИО́Н КА́ССИЙ // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Поўны англійскі пераклад: Roman History by Cassius Dio